Беларусы старэйшыя за шэсцьдзесят гадоў і ўладальнікі карты паляка змогуць падаваць дакументы на польскую візу без папярэдняй рэгістрацыі. Новаўвядзенне дзейнічае з 15 ліпеня, паведамляе VFS Global.

Кампанія адзначае, што пры планаванні падачы заявы неабходна ўлічваць тэрытарыяльныя юрысдыкцыі консульстваў. Гэта значыць беларусы могуць падаваць дакументы на візу толькі ў тых візавых цэнтрах Польшчы, якія адпавядаюць іх пастаяннай рэгістрацыі.
Да 25 чэрвеня 2024 года беларусы маглі падавацца на візу ў Горадні і Лідзе незалежна ад таго, дзе яны жывуць. Аднак цяпер гэта даступна толькі для жыхароў Гарадзенскай вобласці. А ўсе астатнія візавыя цэнтры і да гэтага прымалі толькі дакументы людзей, якія ўваходзяць у зону іх абслугоўвання.






