Ужо стала традыцыяй 26 траўня праводзіць у Беластоку свята вуліцы Яна Кілінскага. Гэта маляўнічая старая вуліца, таму і свята мае міжваенную стылістыку. Тут можна было пабачыць старыя аўтамабілі, паўдзельнічаць у розных конкурсах і нават паглядзець польскія фільмы 20-30 гадоў. На эстрадзе выступалі шматлікія калектывы, якія выконвалі старую музыку, спявалі песні і танчылі. Вялікую цікавасць беластачан выклікаў паказ даўняй моды.
– Усё гэта зроблена для таго, каб мы маглі пабачыць, як выглядала тая мода. Запрашаю мадэлек на сцэну. Варта адзначыць, што мода 1920-30 дагэтуль “электрызуе”. Мяркую, што такія стылізацыі добра выглядалі б і сёння на нашых вуліцах.
На вуліцы Кілінскага ў гэты дзень працавалі ўсе ўстановы культуры і выставачныя залы. А галерэя “Маршанд” арганізавала адмысловы вулічны пленэр, на якім мог паўдзельнічаць любы жадаючы.
Беларускае Радыё Рацыя