Ecolines абвясціў пра новы рэйс «Менск — Беласток — Варшава» праз пункт пропуску «Бераставіца — Баброўнікі». Старт з 19 лістапада.

Аўтобус у бок Варшавы будзе адпраўляцца ў 17:00 па серадах, чацвяргах і пятніцах.
Рэйс назад у Менск (яго пусцяць з 21 лістапада) — у 01:10 па пятніцах, суботах і нядзелях.
Раней рэйсы праз «Бераставіцу — Баброўнікі» анансавалі і іншыя перавозчыкі.
Два пункты пропуску на мяжы з Польшчай — «Баброўнікі — Бераставіца» і «Кузніца — Брузгі» — будуць адкрытыя з 17 лістапада.
Літоўская мяжа закрыта да 30 лістапада.





