BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ДПК: Самым загружаным напрамкам для вялікагрузаў застаецца літоўскі

Па стане на 10:00 самым загружаным напрамкам застаецца літоўскі — 1 250 велікагрузаў.

За суткі ў Літву прайшло 35 працэнтаў фур ад нормы. Менш за ўсё аформілі супрацоўнікі пункта пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог») — 108 велікагрузаў з 500 магчымых.

У чарзе на ўезд у Польшчу перад пагранпераходам «Кукурыкі» («Казловічы») знаходзяцца 750 фур. Cумежны бок прыняў на сваю тэрыторыю 51 працэнт транспарту ад нормы.

Праз латвійскі пункт пропуску «Патэрніекі» («Грыгароўшчына») у краіны ЕС прайшло 52% вялікагрузаў.

Па стане на 10:00 чарга легкавушак адзначаецца толькі перад польскім пагранпераходам «Цярэспаль» («Брэст») — 190 легкавушак. Яго кантрольныя службы аформілі 36 працэнтаў аўто.