BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дрэздэн – “Фларэнцыя на Эльбе”

Дрэздэн – сталіца зямлі Саксоніі ў Нямеччыне. Ён месціцца на рацэ Эльба непадалёк ад мяжы з Чэхіяй.

Дрэздэн, Нямеччына
Дрэздэн, Нямеччына

Гэты прыгожы горад з насельніцтвам больш за 570 000 чалавек называюць яшчэ «Фларэнцыя на Эльбе». Турыстаў прыцягвае помнікамі архітэктуры ў стылі барока, цудоўнымі зборамі жывапісу, музеем фарфору ды іншымі творамі мастацтва.

Цвінгер, Дрэздан.
Цвінгер, Дрэздэн

Размешчаная ў будынку Цвінгера калекцыя твораў мастацтваў з’яўляецца адной з самых вядомых у свеце. Яна ўключае ў сябе працы XIV–XVIII стагоддзяў, сярод экспанатаў можна ўбачыць карціны Рэмбранта, Тыцыяна, Дзюрэра, Рафаэля, менавіта ў Дрэздэне захоўваецца знакамітая «Сікстынская Мадонна».

Стары горад Дрэздэна
Старая частка горада Дрэздэн

Стары горад Дрэздэна падчас Другой сусветнай вайны быў цалкам разбураны, з цягам часу аднавілі толькі яго частку.

На думку шэрагу гісторыкаў, бамбардзіроўкі Дрэздэна і іншых гарадоў Нямеччыны, праводзіліся выключна для палітычный мэты, каб прадэманстраваць ваенную моц саветам.

Налёты Каралеўскіх ВПС і ваенна-паветраных сіл ЗША пад кодавай назвай «Удар грому» на Дрэздэн 13-15 лютага 1945 гады лічацца аднымі з самых разбуральных у гісторыі Другой сусветнай вайны.

Дрэздэнскі палац-резідэнцыя саксонскіх курфюрстаў.
Дрэздэнскі палац-резідэнцыя саксонскіх курфюрстаў.

Нягледзячы на гэта, Дрэздэн паўстаў з руін і ўсё ж захаваў частку сваёй гісторыі. Цяпер у горадзе і ваколіцах можна наведаць шмат палацаў розных часоў, храмаў ХVII-ХХ стагоддзяў, будынак оперы Земпера, халерны фантан, скульптуру “Залаты вершнік”, мост “Блакітны цуд” ды яшчэ шмат іншых славутасцяў. А аматары аўтамабіляў “Фольксваген” могуць нават схадзіць на экскурсію на завод і паназіраць за вырабам машын, а таксама ў будынку заводу наведаць рэстаран і з’есці фірмовы дэсерт ад VW.

Дрэздэн лічыцца адным з найпрыгажэйшых гарадоў Нямеччыны.

Беларускае Радыё Рацыя