BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзе за межамі Беларусі можна ўшанаваць Кастуся Каліноўскага

Сёння чарговыя ўгодкі з дня нараджэння нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага. Прыгадваем дзе за межамі Беларусі можна ўшанаваць гэтага вялікага змагара за вольнасць нашай краіны.

2 кастрычніка 2015 году ў  Мастаўлянах (Беласточчына), у мясціне, дзе нарадзіўся Каліноўскі, быў адкрыты помнік Кастусю Каліноўскаму (помнік усталяваны па ініцыятыве і высілкамі найперш Януша Талуця).

Помнік у Мастаўлянах, фота з архіву Беларускага Радыё Рацыя

У Беластоку ёсць вуліца названая ў гонар Кастуся Каліноўскага

Вуліца Каліноўскага ў Беластоку, фота bialystok.wyborcza.pl

З Вільняй звязаны апошні перыяд жыцця Кастуся Каліноўскага. Тут ёсць некалькі памятных мясцінаў.

Памятныя крыж і знак на Лукішскім пляцы, дзе Каліноўскага пакаралі смерцю, фота Ладзіка Майніча

Шыльда на віленскай вуліцы Святога Ігната (Sv.Ignoto g 11), усталяваная Таварыствам Беларускай Культуры ў 1993 годзе, фота Ладзіка Майніча

22 лістапада 2019 года ў Вільні з удзелам прэзідэнтаў Літвы і Польшчы, урадавай дэлегацыі Беларусі, тысяч прыехаўшых беларусаў прайшло ўрачыстае перапахаванне парэшткаў паўстанцаў 1863 года. Перапахаваны ў капліцы на могілках Росы 20 чалавек, сярод якіх і Кастусь Каліноўскі.

Перад капліцай у час перапахавання, фота з архіву Беларускага Радыё Рацыя

Месца перапахавання Каліноўскага ў капліцы на Росах.

Прыгожы помнік Кастусю Каліноўскаму ёсць ў Салечніках (цяперашні Шальчынінкай).

Помнік у Салечніках аўтарства Язэпа Янушкевіча, фота Ладзіка Майніча

Беларускае Радыё Рацыя