У суботу, 31 жніўня, у Лідскім замку — дзень сярэднявечнай культуры.

Дата: 31 жніўня. Час: з 10.00 да 20.00 (час мясцовы). Месца: Лідскі замак, вул.Замкавая, 1, Ліда.
У праграме:
праца тэматычных і забаўляльных пляцовак (зброевая майстэрня, сярэднявечная кузня, рыцарскі лагер, сярэднявечная кухня, сярэднявечныя гульні і забавы);
майстар-класы па развучванні сярэднявечных танцаў;
катанне на конях;
конныя двубоі;
наведванне экспазіцый і выставак у вежах Лідскага замка;
выступ музычнага гурта.
Квіткі: дарослым — 20 рублёў, школьнікам — 10 рублёў, студэнтам — 15 рублёў.