BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Экалагічны фестываль “Жураўлі і журавіны” ў Мёрах

Не выпадкова фэст праводзіцца ў верасні – на мясцовым балоце Ельня ў самым разгары сезон збору журавін, а крылатыя госці – шэрыя жураўлі і гусі прыпыняюцца тут падчас восеньскай міграцыі, піша vitvesti.by.

Варта адзначыць, што балота Ельня займае першае месца ў Беларусі па запасах журавін. Мясцовыя жыхары збіраюць яе за сезон да 500 тон.

У парку на Паўвостраве рамеснікі з усёй вобласці разгарнулі выставы-продажы сваіх вырабаў, фермеры прапаноўвалі прадукцыю са сваіх гаспадарак. Часцей за ўсё сустракаліся сыры хатняга прыгатавання і мёд. Чаго толькі не было на падворках сельсаветаў. Піражкі з нечаканымі начыннямі: з журавінамі і з бульбай, журавінавыя пірагі, мусы, напоі і нават каўбаса. Жураўлі ў самых розных выявах. Таму экалагічны фэст з поўнай падставай можна назваць і гастранамічным.

Акрамя гэтага, шматлікія лакацыі знаёмілі гасцей свята з экалагічнай літаратурай, праводзіліся квэсты, віктарыны. Працавала абласная інтэрактыўная выстава мастацкіх вырабаў “Птушыны перапалох”.

Фота: vitvesti.by