У бліжэйшую суботу, 6 красавіка, адбудзецца экскурсія па Рынку Касцюшкі ў Беластоку.
Чаму цэнтральная гарадская плошча называецца “рынак”, хоць і блізка не “рынак”? Што за будынкі атачаюць Рынак Касцюшкі? І чаму яны такія.. розныя? А колькі на іх цікавых малюнкаў? Манеты, партрэты, фігуркі… Пра што яны?
Пра ўсё гэта ужо ў суботу!
– Пачатак – 11:00
– Старт – пляцоўка каля Kino TON (Rynek Kośćiuszki 2).
– Без рэгістрацыі. Удзел за данаты.
Крыніца: t.me/bielaruskija_vandrouki