Адкрыццё прамых чыгуначных зносін паміж Оршай, Віцебскам і расейскім Смаленскам павінна адбыцца на працягу двух тыдняў. Пра гэта паведаміў на Форуме рэгіёнаў у Віцебску губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін.
«Ужо ў бліжэйшы час мы адкрыем прамыя чыгуначныя зносіны паміж Смаленскам і Віцебскам, Смаленскам і Оршай», — паведаміў Анохін.
Паводле яго слоў, запуск прамых электрычак паміж гарадамі дазволіць пасажырам зэканоміць на кошце праезду.