BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Эстонцаў просяць устрымацца ад паездак у Беларусь

Эстонцаў заклікалі ўлічваць рызыкі падчас паездак у Беларусь. Міністэрства замежных спраў папярэдзіла пра магчымыя апытанні і затрыманні, а таксама пра складанасці з атрыманнем консульскай падтрымкі, паведамляе выданне ERR.

Здымак ілюстрацыйны з адкрытых крыніц інтэрнэту
Здымак ілюстрацыйны з адкрытых крыніц інтэрнэту

Падставай сталі шматлікія выпадкі, калі эстонцаў спынялі на мяжы, апытвалі або затрымлівалі ўнутры краіны.

«Падчас знаходжання там сітуацыя можа стаць надзвычай непрыемнай для нашых грамадзян», — сказала прадстаўнік МЗС Эстоніі Ангела Саар-Рааман.

Паводле яе, у выпадку ўзнікнення праблем у Беларусі атрыманне дапамогі з боку эстонскіх дыпламатаў ускладненае.

«З 20 траўня 2024 года ў эстонскай дыпмісіі ў Беларусі няма дыпламата, і беларускага дыпламата ў Эстоніі таксама няма. У нас таксама няма ў Беларусі консула. Падчас паездкі ў Беларусь варта ўлічваць, што прадастаўленне консульскай дапамогі можа заняць значна больш часу, чым звычайна, або ўвогуле быць немагчымым», — растлумачыла прадстаўніца эстонскага МЗС.

Беларускае Радыё Рацыя