17-га жніўня ў аграгарадку Лясковічы Петрыкаўскага раёна пройдзе восьмы міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся».

Сярод яго арганізатараў – Гомельскі і Берасцейскі абласныя выканкамы, Міністэрства культуры ды іншыя. У фестывалі возьмуць удзел творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з Прыпяцкага Палесся, плануецца праца падворкаў ад кожнага Палескага рэгіёну. Таксама ў праграме – дэгустацыя страў традыцыйнай беларускай кухні, паказы абрадаў.

Так Калінкавіцкі раён прадэманструе найбольш яскравыя элементы традыцыйнага «Вяселля», а Петрыкаўскі – «Хрэсьбіны». Рыхтуецца конкурс «Палеская Прыгажуня – 2024», у фінал якога выйшлі 13 удзельніц, выстаўка-продаж хатняга хлебу і шмат чаго іншага.
Беларускае Радыё Рацыя