Гэтае пытанне ўзнікла ў сувязі з петыцыяй грамадзяніна Фінляндыі і грамадскай арганізацыі «Аляксандраўскае таварыства».

Заяўнікі скардзіліся, што рашэнне фінскіх уладаў закрыць межы з РФ парушае заканадаўства Еўразвяза, негатыўна ўплывае на эканоміку ўсходніх рэгіёнаў і жыццё сем’яў, якія маюць сувязі з Расеяй.
“На фоне вайны і гібрыдных пагроз з боку Расеі Фінляндыя ў адпаведнасці з Шэнгенскім Кодэксам аб межах мае права закрыць пэўныя пункты на знешняй мяжы ў мэтах абароны сваёй нацыянальнай бяспекі або грамадскага парадку», — гаворыцца ў вердыкце спецыяльнай камісіі Еўрапарламента.






