Еўрапейскі звяз не разглядае магчымасць адмены шматразовых шэнгенскіх віз для беларусаў. Пра гэта паведаміў высокапастаўлены чыноўнік ЕЗ на брыфінгу ў Бруселі, перадае DW.

Паводле слоў чыноўніка, дыскусіі пра магчымыя новыя абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі працягваюцца пастаянна, аднак «на дадзены момант ніякіх рашэнняў наконт санкцый або візавых абмежаванняў у дачыненні да беларусаў не рыхтуецца».
Для параўнання, Еўракамісія ўжо ўвяла абмежаванні для грамадзян Расеі: з 10 лістапада яны могуць атрымліваць толькі аднаразовыя кароткатэрміновыя візы, а выдача шматразовых шэнгенскіх віз была спыненая.





