Бліжэйшай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час. У ноч на нядзелю краіны Еўропы перавядуць стрэлкі на гадзіну назад.

Беларусь, як і Расея, не пераводзіць стрэлкі з 2012 году.
Калі вы жывеце ў Еўропе, то сучасныя гаджэты, хутчэй за ўсё, самі перавядуцца.
Застаецца перавесці толькі насценныя гадзіннікі, таймеры ў духоўках і мікрахвалёўках.
Розніца ў часе паміж Менскам, Вільняй, Рыгай і Кіевам будзе складаць адну гадзіну, з Варшавай і Берлінам — дзве. Пераход на зімовы час крыху скарэктуе расклад аўтобусаў у заходнім кірунку.
Зімовы час у Еўропе будзе доўжыцца да апошняга тыдня сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя






