BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўропа рыхтуецца да паводкі

З-за паводкі на польска-чэшскай мяжы на нявызначаны час закрылі два пункты пропуску, паколькі яны не могуць працаваць.

Як паведаміла RMF24, закрылі пункты пропуску ў Галковіцы паблізу горада Годув, паколькі з чэшскага боку мяжы па дарозе да яго праехаць немагчыма.

“З-за павышэння ўзроўню вады ў рацэ П’ятроўка і яе выхаду з берагоў з чэшскага боку КПП у Галковіцы закрыты да наступных паведамленняў”, – заявіла мэрыя Годува. Такая ж сітуацыя склалася з КПП у вёсцы Марклёвіцэ-Гурнэ.

Паводка ў польскім горадзе Замосць.

У найбліжэйшыя дні прагназуецца працяг дажджоў, з-за чаго ўлады Чэхіі, Польшчы, Славакіі, Венгрыі, паўднёвай Германіі і часткі Аўстрыі рыхтуюцца да надзвычайных сітуацый.

У Румыніі ў выніку паводак загінулі 4 чалавекі. Ва ўпраўленні па надзвычайных сітуацыях краіны паведамілі, што ў краіне ад паводак пацярпелі 19 населеных пунктаў.