
Гарадзенскі перавозчык «Фаварыт» адкрыў новы штодзённы аўтобусны маршрут з Ліды ў Вільню. Аўтобус курсуе праз Салечнікі.
Паводле раскладу з Ліды аўтобус адпраўляецца а 11:00, у Салечнікі прыбывае а 13:50, а ў Вільню — у 15:10. У зваротным кірунку з Вільні ён адпраўляецца ў 5:00 раніцы і прыязджае ў Ліду ў 9:10.
Квіток з Ліды да Вільні каштуе 165 рублёў, з Воранава — 150 рублёў, а з Ліды да Салечнік — 140 рублёў. Купіць квіткі можна ў офісе кампаніі «Фаварыт» у Гародні (вул. Кірава, 30) або анлайн на сайце bilet.taf.by.






