BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фінляндыя не будзе адкрываць мяжу з Расеяй

Фінляндыя не будзе адкрываць мяжу з Расеяй. Усе пункты пропуску застануцца зачыненымі. Такое рашэнне было прынятае ў сераду. Яно будзе дзейнічаць да далейшага апавяшчэння.

Пункты пропуску пачалі закрываць са снежня 2023 года, калі на іх сталі з’яўляцца мігранты, якія прапускаюцца з расейскага боку. Апошні КПП быў зачынены ў красавіку 2024 года. Падача хадайніцтваў аб прытулку пасля гэтага стала магчымай у пунктах пропуску ў аэрапортах і партах.

«Паводле інфармацыі фінскіх уладаў, пагроза аднаўлення і пашырэння з’явы ў той жа ступені, у якой гэта назіралася раней, па-ранейшаму вялікая. Калі гэтая з’ява працягнецца, яна будзе сур’ёзна пагражаць нацыянальнай бяспецы Фінляндыі і грамадскаму парадку ў краіне», – гаворыцца ў паведамленні ўрада.