BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фінляндыя павялічыць вышыню плота на мяжы з Расеяй

Фінская пагранслужба паведаміла пра павелічэнне мер бяспекі на граніцы з Расеяй. У прыватнасці, прынята рашэнне аб павелічэнні вышыні плота да 3,5 м.

“Поўнае фінансаванне праекта было забяспечана ў бюджэце вясной 2024 года, што дало магчымасць датэрмінова завяршыць… закупкі”, – гаворыцца ў паведамленні пагранслужбы.

Як удакладняецца, павелічэнне вышыні пагранічнай размежавальнай агароджы будзе праведзена ў прыватнасці на КПП “Нуйямаа” і на чыгуначным КПП “Вайніккала”. Агульная працягласць умацавальнай лініі мяжы на гэтых КПП складзе 17 км.

У цэлым працягласць такіх бар’ераў павінна скласці 70 км. Плануецца, што будаўніцтва ўмацаванай пагранічнай лініі павінна завяршыцца да 2026 года.