BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фінска-расейская мяжа зноў закрылася

Зноў закрытыя ўсе пункты пропуску на фінска-расейскай мяжы. Гэтым разам на тры месяцы.

Адмяняецца рашэнне пра адкрыццё пераходаў на Каляды ды Новы год у сувязі з новай хваляй нелегальных мігрантаў, распавяла беларуска Аксана Кірыленка, якая жыве ў Фінляндыі:

– У тэставым рэжыме адкрывалі ўсходнюю мяжу 14-га снежня. Планавалася, што межы будуць адкрытыя месяц. Але ўжо на наступны дзень 15-га снежня, а 20:00 гадзіне, мяжу зноў закрылі. Бо адразу пайшла плынь мігрантаў – гэта было 63 чалавекі.

Беларуска Аксана Кірыленка дадала, што ў цэлым закрыццё такіх наземных памежных пунктаў з Расеяй стварае нязручнасці толькі для прадстаўнікоў расейскай дыяспары. Фіны імі амаль не карыстаюцца.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wikimedia.org