Авіякампанія flydubai ў аднабаковым парадку адмяніла рэйсы ў Менск тэрмінам на два тыдні.

Як паведамляе tio.by, рэйсы з вылетам і прылётам у Нацыянальны аэрапорт Менск не будуць выконвацца з 24 снежня па 8 студзеня ўключна.
Частку пасажыраў турыстычныя аператары перасадзілі на рэйсы авіякампаніі «Белавія». Астатнім прапанавалі альтэрнатыўныя варыянты — пералёты з Масквы з арганізацыяй трансферу да аэрапорта і назад.






