BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

flydubai пачала вывозіць беларускіх турыстаў з ААЭ ў Расію

Авіякампанія flydubai пачала вывозіць беларускіх турыстаў з Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, аднак не ў Менск, а ў расейскія гарады — Казань або Масква. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый Беларусі.

Самалёт кампаніі flydubai.

Турыстычныя аператары адзначаюць, што вываз адбываецца складана. Фактычныя рэйсы, пазначаныя ў білетах, не заўсёды адпавядаюць рэальным вылетам: пасадачныя талоны афармляюцца на бліжэйшы даступны рэйс. Людзі спрабуюць зарэгістравацца на вячэрнія вылеты ўжо з раніцы. На многіх рэйсах назіраецца овербукінг — колькасць пасажыраў перавышае колькасць месцаў.

Тым часам беларуская авіякампанія Белавія ужо выканала тры вывазныя рэйсы з Дубай у Менск:

  • 3 сакавіка — на самалёце Boeing,
  • 4 і 5 сакавіка — на шырокафюзеляжных Airbus.