BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фотафакт: Вітаўт у Вільні падобны да Каліноўскага?

Вільня тым і славіцца, што кожны шпацыр па ёй падкідвае ціквосткі: ад навакольнага хараства Старога Горада і замка часам губляеш галоўнае.

помнік Вітаўта Вялікага

Гэтым разам неспадзяванкай стаў помнік Вітаўта Вялікага пад Замкавай гарой, усталяваны тут у 2017 годзе.

помнік Вітаўта Вялікага
Але здалёк кінулася ў вочы не карона і меч, а позірк… Выліты Кастусь!

Вось так бывае: імгненне, глядзіш на Вітаўта, а заўважаеш лёгкае падабенства рысаў яго твару з Кастусём Каліноўскім. Шырокі падбародак, масіўныя пасмы валасоў, упэўнены позірк — усё гэта стварае адчуванне «героікі», якая перадае не толькі ўладу і сілу, але і духоўную значнасць.

Кастусь Каліноўскі, які стаў сімвалам нацыянальнага супраціву, вядомы па мемарыяльнай дошцы ў Менску, працы Азгура. На ёй ён больш хударлявы, з вострымі, драматычнымі рысамі: вузкі твар, высокія скулы, востры падбародак, погляд уверх, нібы выклік усім несправядлівасцям. Яго постаць для беларусаў была і застаецца знакам трагічнага, але рашучага героя, які гатовы змагацца за ідэалы.

Такім выглядае і Вітаўт ля Замкавай гары: з такім позіркам яму нават каралеўскае адзенне здаецца цеснавата.

Для параўнання можна звярнуцца да партрэта Вітаўта з Брэсцкага аўгусцінскага манастыра, невядомага аўтара, другая палова XVII стагоддзя. Прыжыццёвыя выявы Вітаўта, на жаль, не захаваліся.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і з адкрытых крыніц