Сталіца Літвы Вільня заўжды славіцца сваім стыльным упрыгожваннем будынкаў і вуліц да разнастайных святаў. Сёлета ў перадкалядны час таксама ёсць цікавосткі, якімі здзівілі дызайнеры самай турыстычнай і прыгожай вуліцы Сцеклю. Гэтым разам вядомая кавярня “Жаночае шчасце” пераўтварылася ў калядны цягнік, а панадворкі некаторых рэстарацыяў – у сапраўдную казку.

Упрыгожваць Вільню пачалі ў пачатку лістапада, калі яшчэ не было снегу. Апошнімі днямі ў горадзе мяцеліца. Відаць, адкрыццё сталічнай ялінкі, якое плануецца на 29 лістапада, пройдзе ва ўмовах сапраўднага зімовага надвор’я.





























































Беларускае Радыё Рацыя





