У сталіцы Літвы Вільні ў парку сакур імя Ціўнэ Сугіхары каля Нацыянальнай мастацкай галерэі заквітнелі сакуры.

Каля 200 вішнёвых дрэваў было пасаджана там у 2001 годзе. Гэты падарунак урада Японіі нагадвае Вільні пра чалавека, які выратаваў жыцці каля 6 тысяч яўрэяў, якія жылі ў Літве, Польшчы і Германіі.
У парк сакур прыходзіць шмат жыхароў і гасцей Вільні, каб палюбавацца веснавымі кветкамі, пагуляць, сфатаграфавацца, а некаторыя нават зарабіць. Апошнім часам там не толькі стаяць невялікія гандлёвыя кропкі, дзе прадаюць ежу і напоі, але заўважныя і музыкі, якія граюць на розных музычных інструментах.

Частка дрэў у парку сустракае наведвальнікаў ружовымі кветкамі сакуры, якія сімвалізуюць сапраўдны прыход вясны, а частка белым цвіценнем вішань. У парку заўважны і яркі колер вясны – жоўты, там квітнее акацыя.
Сакуры звычайна квітнеюць усяго два тыдні.





















Беларускае Радыё Рацыя