BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гайнаўка пабудуе Цэнтр навукі аб дрэве

Каля сямі гектараў зямлі вылучыў горад Гайнаўка пад будаўніцтва Цэнтру мастацтва і навукі аб дрэве Xylopolis. Пра гэта напярэдадні паведаміла Маршалкоўская ўправа ў Беластоку. Два зямельныя ўчасткі горад аддаў бясплатна, а сам Цэнтр мае паўстаць да 2029 года на выездзе з Гайнаўкі ў бок Белавежы. Натарыяльны акт у справе перадачы зямлі падпісалі бурмістр Гайнаўкі Ірэнеуш Кендысь і дырэктар Xylopolis Пётр Глінка. Плануецца, што гэты інвестыцыйны праект будзе каштаваць каля 100 мільёнаў злотых, з якіх 40 мільёнаў – з еўрапейскіх грошай для Падляшша.

Ідэя цэнтру Xylopolis паўстала ў канцы лютага 2023 года. Гэтая ўстанова мае займацца тэмай дрэва ва ўсіх аспектах: ад навукі і бізнесу праз гісторыю, адукацыю і культуру. А галоўная мэта – паспрыяюць развіццю рэгіёну і турызму.