Сёння, 30 красавіка, ва Уладзівастоку пачало працаваць Генеральнае консульства Беларусі, паведамляе Міністэрства міжнародных і знешнеэканамічных сувязей Прыморскага края РФ. Да гэтага ў горадзе працавала аддзяленне пасольства Рэспублікі Беларусь.

Ігар Сокал
Генконсулам ва Уладзівастоку стаў Ігар Сокал, які раней быў паслом Беларусі ва Украіне.
Консульства адказвае за Камчацкі, Прыморскі і Хабараўскі краі, Амурскую, Магаданскую і Сахалінскую вобласці, а таксама Яўрэйскую аўтаномную вобласць і Чукоцкую аўтаномную акругу.
МЗС Беларусі ў апошнія гады павышае статус дыпламатычных прадстаўніцтваў у расейскіх рэгіёнах. На месцы аддзяленняў пасольства адкрываюцца генеральныя консульствы. Так, у гэтым годзе генконсульствы, акрамя Уладзівастока, павінны адкрыцца ў Ніжнім Ноўгарадзе і Калінінградзе.






