Генеральная пракуратура хоча, каб Брэсцкая крэпасць была ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў якасці помніка Вялікай Айчыннай вайны.

Пры гэтым яшчэ ў 2004 годзе на Брэсцкую крэпасць склалі дасье як на трансгранічныя фартыфікацыйныя збудаванні. Пасля гэтага яе ўключылі ў папярэдні спіс ЮНЕСКА, з якога пазней выключылі. Справа ў тым, што да 2021 года дзейнічаў мараторый на ўнясенне ў Спіс ЮНЕСКА аб’ектаў, звязаных з падзеямі ваеннай гісторыі. Выключэннем быў канцлагер “Асвенцым”.
Цяпер Генпракуратура хоча, каб Брэсцкую крэпасць уключылі ў спіс ЮНЕСКА не ў якасці форта XIX стагоддзя, а як мемарыял Вялікай Айчыннай вайны, які сімвалізуе абарону міру ад нацызму і барацьбу з развязанай палітыкай генацыду ў дачыненні да нашага народа”, – гаворыцца ў паведамленні.
Беларускае Радыё Рацыя






