Магдэбург – нямецкі горад на зямлі Саксоніі-Анхальт, у якім жыве крыху больш за 240 000 чалавек.
І хоць Магдэбург быў заснаваны ў ІХ стагоддзі і граў значную ролю ў сярэднявечнай Еўропе, але ён нават не ўваходзіць у дзясятку найстарэйшых гарадоў сучаснай Нямеччыны.

Адной з самых вядомых славутасцяў горада лічыцца Магдэбургскі сабор ці Дом Святога Маўрыкія і Кацярыны., найстарэйшы гатычны храм у Нямеччыне.

Звычайна турысты пачынаюць сваю вандроўку па Магдэбургу ад сабора ці архітэктурнага шэдэўра неверагоднай прыгажосці пад назвай “Зялёная Цытадэль”. Гэты незвычайны будынак, вядомы сваімі яркімі кветкамі, арганічнымі формамі і нестандартнымі рашэннямі ў дызайне, спраектаваў аўстрыйскі мастак Фрыдэнсрайх Хундэртвасэр. Будынак размешчана ў цэнтры Магдэбурга, насупраць Кафедральнага сабора, і ўяўляе сабой шматфункцыянальны комплекс, які ўключае жылыя кватэры, крамы, рэстаран, гатэль, тэатр і дзіцячы садок. Адсутнасць прамых ліній і правільных кутоў – характэрная асаблівасць стылю Хундэртвасэра.

Цытадэль была завершана ў 2005 годзе, за год да смерці архітэктара. Гэта адна з апошніх яго прац.
Магдэбург таксама вядомы сваімі шматлікімі воднымі шляхамі і мае звыш 30 мастоў. На жывапісныя віды можна палюбавацца шпацыруючы ўздоўж вады.

Стары рынак Магдэбурга – адзін з найважнейшых гістарычных месцаў у горадзе. Гэтая цэнтральная плошча служыла цэнтрам гарадскога жыцця стагоддзямі, на ёй размешчана Ратуша ў паўночнанямецкім гатычным стылі.

На плошчы знаходзіцца сімвалам гарадскога гонару – статуя “Магдэбургскі вершнік”, якая сімвалізуе мясцовыя законы і свабоды, якія прадаставіў імператар Отан I.

У Магдэбургу ёсць помнік знакамітаму нямецкаму вучонаму-фізіку і матэматыку Ота фон Герыке і яго вопыту з вакуумам. Ён атрымаў вядомасць у навуцы як даследчык уласцівасцяў вакууму і вынаходнік вакуумнай адпампоўкі, вадзянога барометра і аднаго з першых электрастатычных генератараў.

Магдэбург вядомы яшчэ не толькі сваімі славутасцямі, знакамітымі людзьмі, прыродай, але ў яго гісторыі засталіся і сумныя даты. Амаль год таму там адбылося масавае забойства людзей у снежні 2024 года падчас каляднага кірмашу, загінула 6 чалавек і пацярпела амаль 300.
Шмат інфармацыі пра гэты горад, канешне, можна даведацца з інтэрнэту, але лепш прыехаць і разгледзець усё самому.
















Беларускае Радыё Рацыя






