BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грамадзянам Беларусі раяць пакінуць Іран наземным шляхам

Пасольства Беларусі ў Іране апублікавала рэкамендацыі для беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Іран. У сувязі з закрыццём паветранай прасторы краіны беларусам настойліва раяць выкарыстоўваць наземныя маршруты для выезду ў суседнія дзяржавы.

Пасольства Беларусі ў Іране. Фота: mfa.gov.by
Пасольства Беларусі ў Іране. Фота: mfa.gov.by

Як паведамляе дыпламатычная місія, найбольш аптымальным варыянтам з’яўляецца перасячэнне мяжы праз пункт пропуску Нурдуз–Агарак у напрамку Арменія.

Для выезду праз КПП «Астара» ў Азербайджан неабходна загадзя атрымаць індывідуальны дазвол. Для яго афармлення трэба даслаць у пасольства наступныя дадзеныя:

  • прозвішча, імя і імя па бацьку на рускай і англійскай мовах,
  • дату нараджэння,
  • нумар і тэрмін дзеяння пашпарта,
  • адзнаку аб уездзе ў Іран,
  • кантактныя тэлефоны,
  • каляровую копію пашпарта.

Дакументы можна накіроўваць праз іранскія мэсенджары BALE або RUBIKA (+989122152935), праз WhatsApp (+989300037990) або па электроннай пошце [email protected].

Перад выездам пасольства таксама заклікае грамадзян выконваць меры асабістай бяспекі: не набліжацца да ваенных і дзяржаўных аб’ектаў, не рабіць фота- і відэаздымкі, пазбягаць месцаў масавага скопішча людзей, а пры неабходнасці карыстацца сховішчамі або ніжнімі ўзроўнямі падземных паркінгаў.