BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грэцыя змагаецца з буйнымі пажарамі

Як паведамляюць СМІ, суцішыўся маштабны лясны пажар пад Афінамі.

Распаўсюджванне разбуральнага полымя на ўскраінах грэцкай сталіцы спынілася ў аўторак дзякуючы аслабленню ветру, паведамляе Euractiv.

“Сотні пажарных пры падтрымцы 10 вадамётаў змагаюцца з агнём з нядзелі. Полымя перакінулася з лесу на паўночныя прыгарады Афінаў, падпаліўшы дамы і выклікаўшы паніку ў населеных пунктах. Такога пажару ў цэнтры краіны не было ніколі за некалькі дзесяцігоддзяў, але выпадковыя пажары ўсё яшчэ здараюцца”- піша выданне.

Урад абвясціў аб мерах кампенсацыі і дапамогі пацярпелым ад пажару, які, паводле Нацыянальнай абсерваторыі Грэцыі, пашкодзіў каля дзесяці тысяч гектараў зямлі.

Чакаецца, што моцны вецер зноў узмацніцца, таму да чацвярга ў Грэцыі застанецца рэжым павышанай пажарнай небяспекі. Пры гэтым прагназуецца тэмпература да +40°C.

Беларускае Радыё Рацыя