BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Грузія ўводзіць новыя правілы для беларускіх турыстаў

Грузія з 1 чэрвеня 2024 года ўводзіць новыя правілы для замежных турыстаў, у тым ліку з Беларусі, такое патрабаванне змяшчаецца ў абноўленым законе “Аб турызме і курортах”, піша Sputnik.

Фота: top10.travel

Згодна з дакументам, прынятым яшчэ ў канцы 2023 года, пачынаючы з 1 чэрвеня гэтага года, кожны наведвальнік Грузіі павінен мець пры сабе медыцынскую страхоўку на ўвесь перыяд свайго знаходжання.

Для наведвання Грузіі патрабуецца медыцынская страхоўка, якая пакрывае выдаткі не менш чым на 5 тысяч долараў або еўра на экстраныя амбулаторныя паслугі і 30 тысяч долараў або еўра на лячэнне ў стацыянары. Аформіць поліс можна ў любой страхавой кампаніі. Акрамя гэтага, калі ў турыста ёсць страхоўка для міжнародных паездак з пакрыццём “Увесь свет”, то яна таксама падыходзіць для паездкі ў Грузію.

Спроба праігнараваць гэтае патрабаванне прывядзе да штрафу ў памеры каля 360 беларускіх рублёў.

Нагадаем, што для паездкі ў Грузію беларусам віза не патрэбная.