Грузінскі Батумі, дзе жыве некалькі тысяч беларусаў, апынуўся ў снежнай завеі. Тут ужо шосты дзень ідзе снег, што нязвыкла для субтрапічнага клімату і для камунальных службаў гораду.

Пра тое, што адбываецца ў Батумі, распавядае Зміцер – беларус, што жыве ў гэтым горадзе амаль два гады:
-Снегу нападала вельмі-вельмі шмат. Я, напрыклад, хадзіў учора ў краму, то вялікія дарогі хаця б крыху расчышчаныя, машыны неяк могуць перасоўвацца. Ходнікі абсалютна не чышчаныя. Прыйшлося па калена ў снезе ісці, каб дайсці да крамы.
Па словах Змітра, транспарт у горадзе не ходзіць, таксама няма чыгуначнага злучэння паміж гарадамі:
-Перасталі працаваць школы і садкі. Адмянілі амаль усё рэйсы чыгункі, шмат дзён не працаваў аэрапорт. Сёння ўжо палёты аднавілі, была навіна.
Далёкія вёскі і жыхароў на выездзе гораду выратоўваюць валанцёры, якія спрабуюць дапамагаць з дастаўкай рэчаў першай неабходнасці і ежы. Крамы ў горадзе стаяць напаўпустыя, бо машыны нават не могуць даставіць прадукты да крамаў.





Беларускае Радыё Рацыя






