У суботу, 22 сакавіка, беларусы Кракава гукаюць вясну! У хатцы на беразе возера Крыспінуў, што ў 15 км ад Кракава.

Гукаць будуць талакой: няма выканаўцаў і гледачоў — удзельнічаюць УСЕ!
У праграме:
- Архаічны абрад гукання вясны і спевы ў выкананні гуртоў «Лялея» і «Лэля»
- Варштат беларускіх народных танцаў
- Этна DJ sets
- Музычны джэм і open stage для усіх ахвотных
Што ўзяць з сабой:
Вопратку, адпаведную надвор’ю (нават не думайце ехаць у кросах ці кедах — лепш бярыце цёплыя гумавікі ці горны абутак!) Дарэчы, дужа вітаецца фальклорны стыль і зменны абутак для танцаў на выпадак дажджу (тады танцаваць будуць на другім паверсе карчмы);
Сядушкі, карыматы, пледзікі каб не халодна было сядзець на драўняных лавах;
Посуд: кубак для глінтвейна ці гарбаты, лыжка, міска/талерка для плова. Дбаем пра экалогію і не карыстаемся аднаразовым посудам!
Адну страву на агульны стол у вашым посудзе, які вы пасля забераце з сабой;
Бутэльку/тэтрапак чырвонага сухога віна для глінтвейна, лімоны ці апельсіны;
Нейкую рэч (невялічкую, не з пластыку), каб спаліць яе на вогнішчы, як непатрэбнае, з чым хочаце развітацца;
Калі ёсць, бярыце свістулькі, дудкі, сапелкі — клікаць птушак.
Уваход не па квітках. Усе, хто хоча далучыцца да імпрэзы, могуць зрабіць невялікі ўнёсак на арэнду прасторы і прадукты для пачастунку па спасылцы.
Пажаданы ўнёсак — ад 40 злотых.
Арганізатары