BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ініцыятыва «Даступны турызм» стартуе ў Браславе

Ініцыятыва «Даступны турызм» стартуе ў Браславе, паведамілі ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры».

Фота: belarus.travel

Падрабязнасці аб новым праекце раскажуць на стартавай канферэнцыі 25 лютага. Мерапрыемства будзе карысна як занятым у турыстычным сектары, так і людзям, якія перасоўваюцца на інвалідных калясках, арганізацыям, якія працуюць з людзьмі з інваліднасцю, прадстаўнікам турагенцтваў.

Пілотная ініцыятыва рэалізуецца пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь у рамках сумеснага праекта «падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця».

Удзельнікам прэзентуюць ідэю інклюзіўнага пляжу, а таксама раскажуць пра даступнае асяроддзе, якое стварае роўныя магчымасці для людзей з інваліднасцю, пакажуць нумары базы адпачынку «Дрывяты» для тых, хто перасоўваецца на інвалідных вазках.