“Іване, ты жывеш!” – на шпацыр у гонар пачынальніка беларускага нацыянальнага руху і бацькі беларускай Незалежнасці, публіцыста, археолага Івана Луцкевіча запрашаюць у Вільні. Ён прымеркаваны да 139 год з дня народзінаў знакамітага беларуса.
Арганізатары прапануюць прайсціся па віленскіх адрасах, звязаных з Іванам Луцкевічам ды ягоным братам Антонам, паглыбіцца ў іх тагачаснае жыццё і працу.

Кажа экскурсаводка Валерыя Чарнаморцава:
– У якасці асноўнай крыніцы я выкарыстоўваю ўспаміны нявесты Івана Луцкевіча – Юліяны Мэнке, у будычым Юліяны Вітан-Дубейкаўскай, Кветкі Вітан. Вось гэтая віленская немка стала памочніцай, нявестай, каханай Івана. На жаль, не стала жонкай.
Экскурсія “Іване, ты жывеш!” у гонар Івана Луцкевіча адбудзецца ў Вільні ў нядзелю 15 чэрвеня а 13-й гадзіне.
Зарэгістравацца на шпацыр можна праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/j22jdESE7gGbkM9E6
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






