З-за нападзення баевікоў ХАМАС на Ізраіль святкаванне Раства ў Віфлееме сёлета будзе адменена. Доступ у горад абмежавалі: туды не пускаюць ні пілігрымаў, ні турыстаў, ні жыхароў найбліжэйшых гарадоў.

Так раней святкавалі Раство ў Віфлееме. Фота: carnifest.com
Традыцыйна ў Віфлеем, дзе, паводле Бібліі, нарадзіўся Ісус, прыязджаюць многія хрысціяне. Звычайна на Раство паломнікі наведваюць царкву Раства Хрыстова, а на цэнтральнай плошчы Віфлеема ставяць вялізную ёлку. У гэтым годзе там пуста.
Ізраіль заяўляе, што плануе працягваць ваенныя дзеянні “аж да знішчэння ХАМАС”. У выніку атакі баевікоў 7 кастрычніка загінулі 1139 чалавек. Міністэрства аховы здароўя сектара Газа, якое знаходзіцца пад кантролем ХАМАС, сцвярджае, што на іх баку загінулі больш за 19 тысяч чалавек, яшчэ больш за 7 тысяч прапалі без вестак. (@dw_belarus)