Сёлетні 25-гадовы юбілей заснавання Аўгустоўскага павета прымусіў мясцовых актывістаў задумацца над праблемамі турыстычнага развіцця рэгіёна.

Кажа радны Падляшскага ваяводскага сейміку, старшыня Праўлення «Лакальнай групы актыўнасці – Аўгустоўкі канал Багдан Дыюк:
– Наша пагранічча, польска-беларускае, для нас ёсць вялікая каштоўнасць. Я шкадую пра спыненне развіцця памежнага падляшска-гарадзенскага супрацоўніцтва і перадусім па Аўгустоўскаму каналу. Гэта быў той пункт, дзе маглі б мы прыцягваць турыстаў, і не толькі з краіны, а і з Еўропы. На Агустоўскім канале былі таксама памежныя пешыя і веласіпедныя маршруты. І сёння мы страцілі магчымасць прыцягваць сюды турыстаў.
На думку Багдана Дыюка, наяўнасць палітычнага крызісу ў Беларусі на мяжы з Польшчай паўплывала на падзенне цікавасці турыстаў з заходняй часткі краіны да наведвання Аўгустова і Падляшша ў цэлым.
Фота podlaskie.eu
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя