Візавая статыстыка. Большасць шэнгенскіх віз беларусам летась выдалі пяць краін ЕЗ.
Найбольш віз беларусам выдала Нямеччына — каля 52 тыс. Адсотак адмовы — 0,8%. На другім месцы Італія — больш за 40 тыс. віз. Польшча, якая заўсёды была лідарам візавага рэйтынгу сярод беларусаў, апынулася толькі на трэцім месцы спісу — 31 тыс. 400 віз. Пры гэтым яна давала больш за ўсё адмоў. Больш заўважна тут вызначылася гарадзенскае консульства Польшчы — 13,3% адмоў, прытым 10% у Менску, 12% у Берасці. Вугоршчына выдала беларусам у мінулым годзе болей 14 тыс. віз, Францыя — амаль 12 тыс.
Усяго за мінулы год у еўрапейскія консульствы беларусы падалі амаль 164 тысячы заявак на кароткатэрміновыя візы тыпу C, якія могуць выдавацца для разавай паездкі ці шматразовага ўезду. А ў выніку на рукі атрымалі каля 158 тысяч віз, плюс 5,5 тысяч адмоў. Пры гэтым большасць візаў былі шматразовымі.
Беларускае Радыё Рацыя