BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Якія прадукты больш нельга ўвозіць у Літву з Беларусі

Пасля 3 чэрвеня Літва ўвяла забарону на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі і шэрагу іншых харчоў з Беларусі і Расеі.

Фота: vrm.lrv.lt

Закон прыняты ў мэтах супрацьдзеяння расейскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны. У дадатку да закону пералічаныя тавары, якія цяпер нельга ўвозіць у Літву праз мяжу. Агулам там 25 пунктаў, а ўсе тавары пералічаныя згодна з кодамі ВЭД.

Нельга ўвозіць: свойскіх жывёлаў, мяса і мясапрадукты, рыбу і ракападобных і малюскаў, малако і прадукты з яго, яйкі, прадукты жывёльнага паходжання, дрэвы і расліны, гародніну, садавіну, арэхі і прадукты з гародніны, садавіны і арэхаў, каву і гарбату, прадукты з зерня, з мукі і крухмалу, тлушч і масла жывёльнага паходжання. Таксама забаронена правозіць цукар і кандытарскія вырабы з яго, какаву і прадукты з яе, вырабы з крупаў, безалькагольныя і алькагольныя напоі і воцат, тытунь, яго замяняльнікі і вырабы з яго.

У забаронным спісе няма лекаў, то бок з імі ситуацыя ўвозу застаецца ранейшай. Без даведкі ці рэцэпту ў Літву можна ўвезці да 10 пачак лекаў за адну паездку.