Такую інфармацыю падае Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Пры гэтым 1 тысяча 180 вялікагрузных машын чакаюць у напрамку Літвы, менш за ўсё машын за апошнія суткі было аформлена ў пункце пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог), там кантрольныя службы аформілі ўсяго 53 грузавыя машыны з паўтысячы магчымых, а гэта толькі 11 працэнтаў ад нормы і дзве машыны ў гадзіну.
Супрацоўнікі польскага пункта пропуску Кукурыкі (Казловічы) прынялі 50 працэнтаў вялікагрузаў.
Што тычыцца легкавых машын, то цяпер выезду ў Еўразвяз агулам чакае каля 600 машын перад польскім Цярэспалем, літоўскімі і латвійскім пунктамі пропуску. Пры гэтым выезду ў Польшчу чакае 30 аўтобусаў.






