BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каля трох тысяч грузавікоў чакаюць уезду ў ЕЗ з тэрыторыі Беларусі

Каля трох тысяч грузавых аўтамабіляў чакаюць уезду ў Еўразвяз з тэрыторыі Беларусі, паведамляе “Позірк” са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт. Чэргі стаяць як на польскім, так і на літоўскім і латвійскім напрамках. Пры гэтым афіцыйны Менск чарговы раз абвінавачвае польскія і літоўскія службы ў павольнай працы.

Фота: © Sputnik 

Сёння ў першай палове дня ўезду ў Літву чакалі 1 тысяча 920 фур. “Кантрольныя службы пункта пропуску Літвы Мядзінінкай (Каменны Лог) за мінулыя суткі прынялі на сваю тэрыторыю ўсяго 19% грузавікоў ад нормы. Праз Шальчынінкай (Беняконі) прайшло 40% грузавых транспартных сродкаў”, — гаворыцца ў рэлізе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Таксама адзначаецца рост чэргаў з легкавых аўтамабіляў. Так, паводле беларускага боку, “больш чым у два разы за суткі вырасла чарга легкавых аўтамабіляў перад пунктам пропуску Цярэспаль”.