BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Калядны караван Coca-Cola”

У Вільні 16 снежня чатыры гадзіны доўжылася святочная імпрэза пад такой назвай.

На Кафедральнай плошчы жыхары і госці літоўскай сталіцы маглі наведаць інтэр’ер каравану, адправіць калядныя паштоўкі, паўдзельнічаць у творчых майстар-класах і зрабіць памятныя фота.

А таксама ўсім удзельнікам раздавалі вядомы напой і калядныя паштоўкі. Можна было сфатаграфавацца не толькі ў спецыяльным шары і атрымаць здымак на 360 градусаў, але і з жывым Санта Клаўсам і яго нерухомымі фігурамі. Таксама святочная рамка для фотаздымкаў стаяла і насупраць самога грузавіка Coca-Cola.

Акрамя гэтага падчас свята на Кафедральнай плошчы працаваў калядны кірмаш, час працы якога з 12.00 да 20.00 гадзінаў. Працягнецца ён у Вільні да 28 снежня.

А караван Coca-Cola паімчаў далей, у іншыя краіны.

Беларускае Радыё Рацыя