Казахстан не ўводзіў забароны для палётаў “Белавія” ў цэлым, але ў дачыненні да самалётаў маркі “Боінг” не хоча рызыкаваць, каб не трапіць пад другасныя санкцыі ЗША.

Аб гэтым пасол Казахстана ў Беларусі Ерлан Байжанаў заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску, перадае БелТА.
Гэтая забарона датычыць і казахскіх авіякампаній.
“Нашы авіякампаніі пазбаўлены магчымасці лятаць у Беларусь. Таму што вось гэтыя абмежаванні закранулі і “эйрбасы”, і “боінгі”. А ў нас самалётны парк складаецца з іх. Нашы авіякампаніі не могуць атрымаць страхоўку на гэтыя палёты і забеспячэнне рамонту”, – сказаў дыпламат.