У Вільні 6 сакавіка пачаўся традыцыйны і папулярны кірмаш “Казюкас”. Ён будзе доўжыцца тры дні. Свой тавар на кірмашы прадстаўляюць рамеснікі і фермеры з Літвы, Польшчы, Украіны, Латвіі ды іншых краін. Удзельнічаюць у ім і майстры з Беларусі.

Беларуская рамесніца Таццяна Рудзеня прыехала на кірмаш з Польшчы і прывезла свае керамічныя вырабы:
-Я прыехала з Варшавы і прывезла розныя, вельмі прыгожыя вырабы: і кубачкі, і талерачкі, і вазонікі, і розныя ўпрыгожанні. Усіх запрашаю, чакаем на праспекце Гедыміна. Завітайце, калі ласачка, да нас!
Падчас кірмашу можна набыць розныя гатункі мяса, каўбасы, рыбы, сыроў, ферментаванай гародніны і садавіны, баранкі і печыва. А за вырабам традыцыйнага літоўскага торта “Шакоціс” можна назіраць нават ужывую. Таксама ў продажы разнастайныя вербы, кошты на якіх ад 3 да 20 еўра, ды іншыя вырабы рамеснікаў.
Падчас “Казюкаса” праходзяць канцэрты літоўскіх калектываў і гучыць музыка дваровых артыстаў.









































Беларускае Радыё Рацыя






