У Беларусі за тры гады колькасць аграсядзіб скарацілася больш чым ўдвая. Прычынай гэтага стаў указ “Аб развіцці аграэкатурызму”.

У канцы 2022-га ўлады істотна змянілі ўмовы працы аграсядзіб. Новы ўказ абавязаў уладальнікаў сядзібаў праходзіць перарэгістрацыю і плаціць больш падаткаў. У выніку колькасць аб’ектаў у сферы агратурызму зменшылася ў 2,5 раза – з 3150 у 2021 годзе да 1345 у кастрычніку 2024-га.
Змены ў заканадаўстве фактычна прыраўнялі аграэкатурызм да іншых відаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Цяпер уладальнікам трэба плаціць падатак у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, незалежна ад таго, адпачываюць там турысты ці не. Калі аграсядзіба размяшчаецца не ў тым жа доме, дзе жыве гаспадар, дадаюцца камерцыйныя стаўкі на электрычнасць, ваду, газ. Як вынік – многія проста сталі здаваць жыллё ў кароткатэрміновую арэнду.
Беларускае Радыё Рацыя