BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькасць беларускіх турыстаў у Шры-Ланцы летась значна павялічылася

Колькасць беларускіх турыстаў у Шры-Ланцы ў 2023 годзе павялічылася амаль утрая, паведаміў Рэспубліканскі Саюз турыстычнай індустрыі.

Рост турпатоку з Беларусі ў Шры-Ланку склаў ледзь не 300% — амаль 11 тыс. беларускіх турыстаў адпачылі на Ізумрудным востраве ў 2023 годзе. У 2022-м гэты экзатычны кірунак выбралі 3621 беларус.

Усяго Шры-Ланка летась прыняла амаль 1,5 млн гасцей са 190 краін.