Колькасць мігрантаў, якія карыстаюцца так званым беларускім маршрутам, зноў расце, сьведчаць звесткі федэральнай паліцыі Нямеччыны.

Фота: bpol_by / X.com
З пачатку студзеня па канец траўня прадстаўнікі ўладаў ФРН зарэгістравалі 2215 уездаў у Нямеччыну па гэтым маршруце на межах з Польшчай і Чэхіяй, піша выданне «Süddeutsche Zeitung».
Калі ў студзені іх было ўсяго 26, то ў траўні, паводле папярэдніх дадзеных, – 891. Насуперак тэндэнцыі да росту, адзначае агенцтва, гэтыя паказчыкі значна ніжэйшыя, чым летась.
Да канца траўня 2023 года паліцыя зафіксавала каля 6 тысяч уездаў мігрантаў без неабходных дакументаў ці візаў па «беларускім маршруце».
Згодна з законам, людзей, якія просяць прытулку ў Нямеччыне, абавязаны зарэгістраваць і размясціць у часовых лагерах для уцекачоў.