Колькасць рэйсаў з Менска ў Мінеральныя Воды Стаўрапольскага краю РФ павялічаць да двух у тыдзень з пераходам на зімовы расклад з 29 кастрычніка.
Пра гэта паведаміў губернатар расейскага рэгіёну Уладзімір Уладзіміраў.
«Павялічваем частату палётаў па маршруце Мінеральныя Воды – Менск да двух разоў на тыдзень. З 29 кастрычніка лётаць можна будзе па аўторках і суботах», – напісаў ён.
Авіязносіны паміж Менскам і Мінеральнымі Водамі аднавілі ў студзені гэтага года пасля двухгадовага перапынку. Цяпер расейская кампанія “Азімут” выконвае адзін рэйс па нядзелях.