Колькасць самалётаў, што лётаюць праз беларускую паветраную прастору, скарацілася ў 10 разоў. У 2019 годзе праз паветраную прастору Беларусі кожныя суткі пралятала да тысячы трохсот самалётаў розных авіякампаній. Больш за два з паловай гады, пасля прымусовай пасадкі ў Менску рэйсу Ryanair Атэны-Вільня з Раманам Пратасевічам і Сафіяй Сапегай на борце, заходнія авіякампаніі лётаюць у абыход Беларусі.

Асноўны трафік прыносяць расейскія перавозчыкі, перш за ўсё «Аэрафлот»: цяпер колькасць расейскіх рэйсаў у Беларусь дасягнула рэкордных значэнняў. Але пасля развязанай поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, яны таксама не лётаюць у Еўропу.
“Праз Беларусь здзяйсняецца крыху больш за сто палётаў у суткі. Але гэта лічба непастаянная,” — распавёў “Спутніку” намеснік начальніка Менскага аэрадромнага дыспетчарскага цэнтра Андрэй Налівайка.
Беларускае Радыё Рацыя






